Кабінет міністраў Украіны ухваліў прыватызацыю ў бягучым годзе Адэскага партовага завода, прадпрыемства «Сумыхімпрам» шэрагу марскіх партоў, кампаніі «Цэнтрэнерга», а таксама прадпрыемствы цеплавой генерацыі і аблэнерга, у якіх яшчэ засталася доля дзяржавы.

Пра гэта паведамляецца ў пастанове Кабміна №271 ад 12 мая «Аб правядзенні празрыстай і канкурэнтнай прыватызацыі ў 2015 годзе», апублікаванай на сайце ўрада.

У пераліку таксама прысутнічае шэраг прадпрыемстваў, падпарадкаваных Міністэрству аграрнай палітыкі і харчавання, дзяржаўныя вугальныя прадпрыемства і шахты, канцэрн «Укрторф», навукова-вытворчае аб'яднанне «Электронмаш», «Прэзідэнт-Гатэль».

Усяго ў спісе на прыватызацыю 286 аб'ектаў, пры гэтым яшчэ 43 аб'екты ўнесены ў пералік забароненых да прыватызацыі, для продажу якіх неабходна рашэнне Вярхоўнай Рады.

Згодна з дакументам, Кабмін даручыў Фонду дзяржаўнай маёмасці ў 2015 годзе забяспечыць выстаўленне на продаж названых аб'ектаў праз конкурс з адкрытай прапановай цаны па прынцыпе аўкцыёну без абмежаванняў для допуску удзельнікаў, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам, і з улікам уведзеных санкцый.

Акрамя гэтага, урад даручыў Мінэканамразвіцця і Фонду дзяржмаёмасці пры неабходнасці праводзіць спецыяльныя сустрэчы з інвестарамі.

Як паведамляў УНІАН, Кабінет міністраў Украіны ў рамках правядзення маштабнай прыватызацыі аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці прапануе забараніць расійскім кампаніям і структурам, звязаным якім-небудзь чынам з фінансаваннем тэрарызму і сепаратызму на ўсходзе Украіны, удзельнічаць у прыватызацыі ўкраінскіх аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?