У Паўночнай Карэі пакараны смерцю міністр абароны краіны Хён Ён Чхоль. Пра гэта сёння намеснік дырэктара паўднёвакарэйскай выведкі паінфармаваў парламент краіны, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Пакаранне адбылося ў прысутнасці соцень чыноўнікаў 30 красавіка. Хён Ён Чхоля расстралялі ракетай.

Разведка Паўднёвай Карэі мае звесткі, што злачынства міністра было ў тым, што ён задрамаў на нарадзе з удзелам Кім Чэн Ына.

Хён быў міністрам з 2012 года.

Армія ў КНДР — адзіная структура, якая мае вялікае фінансаванне. Прынамсі, вайскоўцы не галадаюць.

Кім Чэн Ын — сын Кім Чэн Іра і ўнук Кім Ір Сэна. Улада ў намінальна «камуністычнай» КНДР перадаецца ад бацькі да сына. Улады выхваляюцца стабільнасцю і развіццём краіны і яе здольнасцю процістаяць самой Амерыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?