Reuters.com
На сустрэчы Керы і Пуціна прысутнічаў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, які перад гэтым правёў перамовы з амерыканскім дзяржсакратаром. Вынікі іх кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства ацаніў адным словам — «Цудоўна».
Дзяржсакратар ЗША ў сваім афіцыйным твітэры напісаў: «У мяне адбыліся шчырыя перамовы з прэзідэнтам Пуціным і кіраўніком МЗС Лаўровым па ключавых пытаннях, у тым ліку — па перамовах з Іранам, па Сірыі і Украіне».
Сустрэча з Пуціным адбывалася за зачыненымі дзвярыма.
Гэта першы візыт Керы ў Расію пасля эскалацыі крызісу ва Украіне. Папярэдні візіт ён зрабіў у 2013 годзе.
Напярэдадні перамоваў з Керы Пуцін заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі абароннай прамысловасці, што адным з галоўных прыярытэтаў Расіі зьяўляецца падтрыманне тэмпаў мадэрнізацыі ўзброеных сілаў.





