Каб атрымаць экспертную ацэнку гульні нашай зборнай на групавым этапе, «Наша Ніва» звязалася з былым галоўным трэнерам нацыянальнай каманды, настаўнікам мінскага «Юнацтва» Міхаілам Захаравым, які знаходзіцца побач са зборнай у Чэхіі.

Асноўны архітэктар перамог зборнай Беларусі, галоўны трэнер Дэйв Льюіс.

Асноўны архітэктар перамог зборнай Беларусі, галоўны трэнер Дэйв Льюіс.

«Малайцы хлопцы, вельмі добра згулялі. Паказалі, што хакей у нас на правільнай дарозе. І беларускаму народу ёсць чым ганарыцца за нашых хакеістаў — гэта адназначна.

Калюжны, браты Касціцыны згулялі здорава. Таксама Кевін Лаланд выдатна адстаяў. Ну а ўсе хлопцы малайцы, што выконвалі задачу, якую ім паставіў трэнерскі корпус. Таму я думаю, што няма хакеістаў, якія паказалі незадавальняючую гульню, — усім можна паставіць моцную «пяцёрку» за гэты групавы турнір.

З моладзі асабліва кагось выдзеліць складана — не так шмат яе ў нас там і гуляла. Нашай моладзі трэба яшчэ расці да таго самага высокага майстэрства, якім валодаюць вядучыя хакеісты.

Што датычыць матча супраць канадцаў, то можна выйграваць. Канада, канечне, як ніколі моцная, але гульня пакажа, хто акажацца лепшы.

Увогуле, арганізацыя турніру ў Чэхіі — на вельмі высокім узроўні.

Я думаў, што на чэмпіянаце свету ў Мінску ў нас усё было на самай вышыні — нават і замежнікі прызналі, але чэхі паглядзелі на нас і зрабілі ўсё проста выдатна.

Гэта файна: чым вышэйшая планка арганізацыі турніру, тым лепей для хакея», — сказаў Захараў «Нашай Ніве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?