Намесніка міністра абороны «ДНР» Сяргея Велікароднага расшуквала МУС Расіі па горадзе Маскве.
Улады Украіны звярталі ўвагу на тое, што аснову расійскіх сілаў у Данбасе склаў мясцовы крыміналітэт. Паводле версіі Масквы, гэта «апалчэнцы».
Арт.159 ч.4 УК Расіі — гэта махлярства ў асабліва буйных памерах.
Урадовец «народнай рэспублікі» святкуе 9 Мая і распавядае пра свой баявы шлях.
Сам Велікародны, грамадзянін Расіі, неаднаразова выступаў у СМІ, распавядаў, што ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны «яшчэ са Славянска». Ён уваходзіў у штурмавую групу пад кіраўніцтвам палкоўніка ФСБ Ігара Гіркіна (Стралкова), якая ў красавіку 2014 года захапіла некалькі гарадоў Данбаса.
Пасля таго, як блогеры звярнулі ўвагу на цікавыя факты біяграфіі Велікароднага, інфармацыю пра вышук выдалілі з сайта маскоўскай паліцыі. Аднак у кэш Гугла яна захавалася.





