president.gov.by

president.gov.by

Хутчэй за ўсё, Аляксандр Лукашэнка не прыедзе ў Рыгу на саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе 21-22 мая. Такую заяву зрабіла прэм'ер Латвіі Лаймдота Страуюма, адзначыўшы, што да гэтага часу не зразумела, хто будзе прадстаўляць Беларусь на гэтым мерапрыемстве, паведамляе Delfi.lv.

У сваю чаргу, удзел у саміце пацвердзілі прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімафці і прэм'ер Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.

Раней Лукашэнка зрабіў заяву, што Беларусь выступае за змену фармату Усходняга партнёрства, прапаноўваючы перайсці «ад агульнапалітычных пытанняў да больш цеснага эканамічнага ўзаемадзеяння», нагадвае Delfi.

Нагадаем, што Расія 24 красавіка рэзка асудзіла правядзенне саміту УП у Рызе, заявіўшы, што мерапрыемства мае відавочна антырасійскую накіраванасць.

«Мы вельмі адмоўна ставімся. Мы, вядома, будзем сачыць за тым, як будзе праходзіць саміт у Рызе, але ўжо відавочна, што наша рэакцыя будзе дастаткова жорсткай і прынцыповай, бо мы бачым, куды рухаецца гэта партнёрства і якія адценні яно набывае з улікам пазіцый удзельнікаў гэтай праграмы з боку перш за ўсё ЕС», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч на брыфінгу ў Маскве 24 красавіка.

«Прынцыпова тое, што сэнс партнёрства мае ярка выяўленую антырасійскую накіраванасць», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш заяўляў, што гатовы правесці афіцыйную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той прыедзе на саміт.

Таксама пра тое, што Латвія, якая старшынюе ў гэтым годзе ў ЕС, гатова запрасіць Лукашэнку на саміт, заявіў дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэй Пілдэговіч.

«Мы ведаем, што на папярэдніх самітах Аляксандр Лукашэнка не прадстаўляў Беларусь на саміце. Мы гатовыя запрасіць прэзідэнта Беларусі», — казаў палітык.

28 красавіка дзяржаўны сакратар Пілдэговіч у Рызе перадаў кіраўнікам дыпламатычных місій Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны афіцыйныя запрашэнні на саміт.

Афіцыйныя запрашэнні краінам — удзельніцам УП падпісалі старшыня Еўрапейскага парламента Дональд Туск, старшыня Еўрапейскай камісіі Жан Клод Юнкер і прэм'ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?