Michal Eger / ČSLH
Позна ўвечары вызначыліся ўсе чвэрцьфінальныя пары чэмпіянату свету па хакеі. Матчы стадыі пройдуць у чацвер, 14 мая. Дзве гульні адбудуцца ў Празе, дзве — у Остраве.
Матч Беларусь — Канада пройдзе ў Празе на О2 Arena і пачнецца ў 17:15 паводле мінскага часу, паведамляе афіцыйны сайт чэмпіянату.
Гульня Чэхія — Фінляндыя пачнецца ў 21:15,
Іншыя матчы: ЗША — Швейцарыя — 16:15 (Острава), Расія — Швецыя — 20:15 (Острава).
Расклад дадзены паводле сярэдняеўрапейскага часу, у нашым выпадку трэба дадаваць +1 гадзіну
Матчы 1/2 фіналу пройдуць у суботу, прычым у 1/2 фіналу згуляюць пераможцы чвэрцьфіналаў з аднаго горада.
Г.зн. пераможца матчу Беларусь — Канада згуляе з пераможцам гульні Чэхія — Фінляндыя.