Reuters.com
Расія, адпаведна, заняла 3-е месца ў групе і ў 1/4 фіналу згуляе са Швецыяй.
Вечарам 12 мая Чэхія ў серыі булітаў выйграла ў Швейцарыі — 2:1 і заняла трэцяе месца ў групе.
Група А: Канада — 21, Швецыя — 16, Чэхія — 15, Швейцарыя — 10, Германія — 7, Латвія — 5, Францыя — 5, Аўстрыя — 5.
Група В: ЗША — 17, Фінляндыя — 16, Расія — 15, Беларусь — 14, Славакія — 9, Нарвегія — 6, Данія — 4, Славенія — 3.
Зборныя Славеніі і Аўстрыі пакідаюць элітны дывізіён
Такім чынам чвэрцьфінальныя пары, чацвер, 14 мая:
Беларусь — Канада (Прага, матч пачнецца ў 17:15),
Фінляндыя — Чэхія (Прага, 21:15).
Расія — Швецыя (Острава, 16:15),
ЗША — Швейцарыя (Острава, 20:15).
Расклад даецца згодна з афіцыйным сайтам чэмпіянату
Матчы 1/2 фіналу пройдуць у суботу, прычым у 1/2 фіналу згуляюць пераможцы чвэрцьфіналаў, што пройдуць у адным горадзе.
Г.зн. пераможца матчу Беларусь — Канада згуляе з пераможцам гульні Чэхія — Фінляндыя.





