Неймар сёння вызначыўся дублем, як і Месі тыднем таму, фота Marca
Вызначыўся першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Ім стала іспанская «Барселона», якая па суме двух матчаў прайшла «Баварыю».
Сёння каталонцы саступілі ў Мюнхене з лікам 2:3, але ў першым матчы ў Барселоне быў разгром — 3:0.
У сераду пройдзе матч «Рэал» — «Ювентус» (першая гульня — 1:2).
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 6 чэрвеня ў Берліне.





