Зборная ЗША перамагла ў авертайме Славакію 5:4 (2:0, 2:4, 0:0, 1:0) і заняла 1-е месца ў групе В.
ЗША — 17, Расія, Фінляндыя — 14, Беларусь — 14, Славакія — 9, Нарвегія — 6, Данія — 4, Славенія — 3.
У ЗША ў сямі матчах — шэсць перамогаў і адна параза, прычым ад беларусаў (2:5).
У 21:15 зборныя Расіі і Фінляндыі высветляць, хто зойме 2 і 3-е месцы.
У 1/4 фіналу ЗША згуляе са Швейцарыяй. Нагадаем, што беларусы сёння выйгралі ў Нарвегіі і фінішавалі 4-мі. У 1/4 фіналу іх чакае Канада.
У групе А зборная Францыі выйграла па булітах у Латвіі 3:2.
Каманды Францыі, Латвіі і Аўстрыі набралі па пяць ачкоў, але за кошт адмоўнага выніку ў асабістых сустрэчах эліту пакідае Аўстрыя.
Францыя перамагла па булітах Латвію 3:2, але эліту пакідае Аўстрыя, фота LETA





