Першая агульнанацыянальная плацежная карта Расіі можа атрымаць назву «Імперыя», сведчаць папярэднія дадзеныя электроннага галасавання на сайце Нацыянальнай сістэмы плацежных карт.
За карту пад назвай «Імперыя» з лагатыпам ў выглядзе трох залатых купалоў прагаласаваў 41% карыстальнікаў. На другім месцы — карта пад назвай «Радзіма» (8%), за ёй ідзе «Камета» (7%).
Згодна з умовамі конкурсу, назва першай агульнанацыянальнай плацежнай карты павінна мець «мілагучную славаформу», лёгка запамінацца, вымаўляцца і чытацца.
Акрамя таго, у назве не павінны выкарыстоўвацца англіцызмы і запазычаныя словы. Галасаванне на сайце НСПК працягнецца да 22 мая 2015 года.





