Элан Маск — геній, мільярдэр, бяздомны? Фота: theatlantic.com

Элан Маск — геній, мільярдэр, бяздомны? Фота: theatlantic.com

Сузаснавальнік і галоўны выканаўчы дырэктар Google Лары Пэйдж распавёў аўтару кнігі «Elon Musk: Tesla, SpaceX, and the Quest for a Fantastic Future» пра тое, што Маск часта просіць пераночыць у адной з яго спальняў, перадае Business Insider.

Хаця ў кішэні Маска 13 млрд даляраў, а адна толькі яго віла ў Лос-Анжэлесе каштуе 17 млн, у Крэмніевай даліне яму няма дзе спыніцца. Але Маск не супраць пераначаваць у сябра.

«Ён нібы бяздомны, што я знаходжу забаўным», — кажа Пэйдж пра Маска.

Заснавальнік і дырэктар Tesla Motors ды SpaceX штотыдзень наведвае Крэмніевую даліну — у Пала-Альта месціцца штаб-кватэра Tesla. Свайго дому там ён не мае, затое час ад часу просіць Пэйджа спыніцца ў яго доме на 6 спальняў за 15 млн даляраў.

«Ён піша мне на пошту: «Я не ведаю, дзе пераначаваць, можна заехаць?». Але я яму не даваў ключ ці нешта такое», — распавядае дырэктар Google.

Віла Элана Маска з Google Maps, Лос-Анжэлес, 17 млн даляраў

Віла Элана Маска з Google Maps, Лос-Анжэлес, 17 млн даляраў

Віла Лары Пэйджа з Google Maps, Пала-Альта, 15 млн даляраў

Віла Лары Пэйджа з Google Maps, Пала-Альта, 15 млн даляраў

Жытло Пэйджа і Маска далёка не самае дарагое ў ІТ-свеце. Сузаснавальнік і дырэктар Oracle Лары Элісан валодае цэлым гавайскім востравам Лінаі, за які заплаціў 300 млн даляраў і на якім збіраецца збудаваць звышкамфартабельны гатэль. Следам за ім ідзе Біл Гейтс з яго вілай Xanadu 2.0 у штаце Вашынгтон, што ацэньваецца ў 121 млн даляраў.

***

У кнізе пра Элана Маска яе аўтар Эшлі Вэнс распавядае пра выпадак, калі Маск зрабіў вымову супрацоўніку за тое, што ён не быў на працы з прычыны нараджэння дзіцяці. Маск адмаўляе абвінавачанні, у праўдзівасці гісторыі сумняюцца і некаторыя заходнія журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?