Reuters.com

Шайбы ў беларусаў закінулі Аляксей Калюжны, Дзмітрый Корабаў, Андрэй Касціцын.

Reuters.com

Reuters.com

Цікава, што беларуская каманда ўпершыню набрала ў групавым этапе 14 ачкоў, а выйшла ў плэй-оф чацвёрты раз у гісторыі.

Раней Беларусь гуляла ў 1/4 фіналу ЧС у 2006 годзе супраць Фінляндыі (0:3), у 2009-м супраць Расіі (3:4) і ў 2014 супраць Швецыі (2:3).

У мінулым годзе, на чэмпіянаце свету ў Мінску, беларусы прабіліся ў плэй-оф, маючы 12 балаў.

Група В: ЗША — 15 (6 гульняў), Расія, Фінляндыя — 14 (6), Беларусь — 14 (7), Славакія — 8 (6), Нарвегія — 6 (7), Данія — 4 (7), Славенія — 3 (7.).

Сёння: ЗША — Славакія (17:15), Фінляндыя — Расія (21:15).

Група А: Канада — 21 (7), Швецыя — 16 (7), Чэхія — 13 (6), Швейцарыя — 9 (6), Германія — 7 (7), Аўстрыя — 5 (7), Латвія — 4 (6), Францыя — 3 (6).

Латвія — Францыя (17:15), Чэхія — Швейцарыя (21:15).

У чвэрцьфінале Беларусь згуляе з Канадай.

Канадцы сёння разграмілі Аўстрыю з лікам 10:1, у групавым турніры яны перамаглі ў сямі матчах з сямі, закінуўшы 49 шайбаў (сем на гульню).

Чвэрцьфіналы пройдуць у чацвер, паўфіналы — у суботу,

матч за 3-е месца і фінал — у нядзелю.

На гэтым чэмпіянаце зборная Беларусі (галоўны трэнер — Дэйв Льюіс) выйграла ў Славеніі (4:2), Даніі (5:1), ЗША (5:2), Нарвегіі (3:2), прайграла ў авертайме Славакіі (1:2), саступіла па булітах Фінляндыі (2:3) і пацярпела разгромную паразу ад Расіі (0:7).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?