Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Курыльчык 12 мая на сумесным пасяджэнні камісій Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі і па эканамічнай палітыцы.
Курыльчык нагадаў, што Дагавор аб ЕАЭС набыў моц 1 студзеня 2015 года, але пакуль захоўваюцца шэраг абмежаванняў, якія перашкаджаюць свабоднаму руху тавараў у межах новага саюза. «Неабходна ўдасканаліць нормы антыманапольнага кантролю, скіраваныя на падтрымку айчыннага бізнесу, павелічэнне асартыменту і зніжэнне цэн», — заявіў ён, кажучы пра найбліжэйшыя задачы.
Курыльчык, у прыватнасці, адзначыў праблему доступу вытворцаў ЕАЭС на рынак Казахстана на прыкладзе з пастаўкамі цукру. «У Казахстане свайго цукру не хапае, яны яго завозяць. Пры гэтым на сёння Малдова мае льготу па выплаце пошліны пры ўвозе цукру на казахстанскі рынак. У выніку і беларускі, і расійскі цукар у Казахстане атрымліваецца больш дарагім», — сказаў ён.
Паводле слоў Курыльчыка, наконт гэтага ў Казахстане ўжо прайшлі нарады з удзелам прадстаўнікоў ЕЭК. «Думаю, Казахстан у хуткім часе ўнясе прапановы аб адмене льготнай мытнай пошліны пры ўвозе цукру з трэціх краін», — сказаў намеснік дырэктара дэпартамента антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі.





