Намеснік міністра абароны «Данецкай народнай рэспублікі» Сяргей Велікародны, які камандаваў парадам атрадаў прарасійскіх баевікоў на 9 мая ў Данецку, расшукваецца ў РФ па абвінавачванні ў махлярстве, сведчыць інфармацыя афіцыйнага сайта маскоўскай паліцыі 

Урадовец «народнай рэспублікі» святкуе 9 траўня і распавядае пра свой баявы шлях.

Сам Велікародны. грамадзянін РФ, неаднаразова выступаў у СМІ, распавядаў, што ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны «яшчэ са Славянска». То бок быццам б уваходзіў у групу пад кіраўніцтвам экс-палкоўніка ФСБ Ігара Гіркіна (Стралкова), які ўзяў на сябе адказнасць за развязванне маштабных баявых дзеянняў вясной 2014 года.

Згодна з інфармацыяй праваахоўных органаў, ад вышуку Велікародны хаваўся ў Харкаўскай вобласці.

Пасля таго, як украінскія блогеры і журналісты звярнулі ўвагу на цікавыя факты біяграфіі «змагара за Наваросію», інфармацыя пра вышук была выдалена з сайта маскоўскай паліцыі. Аднак у кэшы Google яна захавалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?