Шведскі аматар палётаў на рэактыўных ранцах Іў Росі са сваім «напарнікам па джэтпаку» Вінсам Рафетам праляцеў над Дубаем (ААЭ). Відэа палёту імкліва набірае прагляды на Youtube.

12 хвілін палёту над востравам Пальм і манёўраў каля найвышэйшага хмарачоса ў свеце знятыя як з самалёта, што ляцеў за авіятарамі, так і з камер GoPro на іх шлемах.

Росі вядомы ранейшымі відэа палётаў на джэтпаку — над Ла-Маншам, над кратарам Фудзіямы, над Вялікім каньёнам у ЗША і поруч з «Лятучай крэпасцю» B-17.

Джэтпакі экстрэмалаў развіваюць хуткасць да 190 км/гдз і дазваляюць ляцець каля 10 хвілін пры запуску з паветра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?