Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі некалькі не звязаных адна з другой крыніц.

«Узялі 5-га (мая) на працоўным месцы. Інкрымінуюць злоўжыванне службовым становішчам», — сказаў суразмоўца. Паводле яго слоў, затрыманне праводзілі супрацоўнікі КДБ.

«Галавач — старажыл прадпрыемства. Ён адказваў за ўсе тэхнічныя пытанні. Быў прафесіяналам высокага ўзроўню. Для шмат каго з супрацоўнікаў паведамленне пра затрыманне было як шок», — адзначыў былы падначалены Галавача.

У сакратарыяце МЗКЦ толькі сказалі, што в.а. галоўнага інжынера з 6 мая з'яўляецца Аляксей Рымашэўскі. Ад іншых каментароў там адмовіліся.

Прэс-служба КДБ не мае інфармацыі аб затрыманні галоўнага інжынера МЗКЦ.

16 сакавіка Аляксандр Лукашэнка змяніў гендырэктара Мінскага завода колавых цягачоў. Замест Віталя Воўка, які стаў міністрам прамысловасці, на чале завода стаў Ігар Летаў. З лютага 2012 года ён быў намеснікам Воўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?