Актывіст «Маладой Беларусі» Аляксандр Галавань разам з іншымі праваслаўнымі вернікамі звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі з просьбай праверыць выпускі выдання ў адпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусі.

Ад 6 мая прыйшоў адказ за подпісам намесніка міністра інфармацыі Уладзіміра Матусевіча. У ім паведамляецца, што

«Мінінфармам прааналізаваныя выпускі газеты «Наше православіе» і ў цяперашні час вядзецца работа па вынясенню пісьмовага папярэджання заснавальніку выдання аб неабходнасці выканання патрабаванняў заканадаўства пры выпуску СМІ».

Галоўны рэдактар газеты «Наше православіе» Андрэй Герашчанка ў каментары «НН» адзначыў, што выданне пакуль не атрымлівала ніякіх папярэджанняў. «Калі б я быў заснавальнікам газеты, то абскарджваў бы гэтае рашэнне», - сказаў Герашчанка.

Варта нагадаць, што ў сакавіцкім нумары газеты была надрукаваная гутарка з Маргарытай Зайдлер, грамадзянкай Германіі, якая ваюе за баевікоў «Наваросіі». Зайдлер заклікала праваслаўных вернікаў узяць удзел у гэтай вайне. Многія задаліся пытанне, ці не было ў гэтым матэрыяле «Прапаганды вайны», які падпадае пад артыкул 123 КК Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?