У баях на ўсходзе Украіны ў жніўні мінулага і ў пачатку гэтага года загінулі не менш за 220 расійскіх салдат. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, які рыхтаваў забіты ў лютым палітык Барыс Нямцоў. Даклад «Пуцін. Вайна» скончылі яго паплечнікі і ў аўторак прадставілі публіцы.

У дакладзе Нямцова, над якім працавалі яго паплечнікі па партыі РПР-Парнас, журналісты, а таксама эканаміст Сяргей Аляксашанка, сцвярджаецца, што ў жніўні 2014 года пад Ілавайскам і ў іншых кропках канфлікту ў Данбасе загінулі не менш за 150 расійскіх салдат, а ў пачатку гэтага года ў раёне Дэбальцава — яшчэ каля 70 вайскоўцаў расійскай арміі.

Даклад складзены на аснове адкрытых дадзеных і звестак, атрыманых Нямцовым ад сваякоў загінулых салдат.

Па ацэнцы Сяргея Аляксашанкі, за дзесяць месяцаў Расія патраціла на ўкраінскую вайну да 53 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 1 млрд даляраў).

Расійскія ўлады адмаўляюць ўдзел кадравых вайскоўцаў у ваенным канфлікце ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?