Даследаванні NASA са спадарожнікам AURA паказалі, што дзіры ў азонавым пласце Зямлі змяншаюцца — у бліжэйшыя тры дзесяцігоддзі яны сціснуцца з 31 да 20 млн км², перадае Wired.

Калі цяперашняя тэндэнцыя захаваецца, то азонавы пласт цалкам адновіцца да канца стагоддзя. Праўда, пад пытаннем застаюцца як прычыны ўзнікнення, так і прычыны зацягвання азонавых дзір.

Навукоўцы найчасцей адзначаюць сувязь азонавых дзір з выкідамі чалавечай прамысловасцю хімічных злучэнняў (у прыватнасці фрэонаў і галагеналканаў).

Азонавая дзіра над Антарктыдай была адкрытая каля 30 год таму. Даследаванні таго часу паказалі, што праз змяншэнне азонавага пласту на Зямлю пранікае больш сонечнай радыяцыі, што можа прывесці да росту ракавых захворванняў у людзей ды пагібелі жывёл і раслін.

У 1987 годзе быў падпісаны Манрэальскі пратакол, паводле якога чалавецтва дамовілася зменшыць шкодныя для азонавага пласту выкіды. Цяперашняе «зажыўленне» азонавага пласту звязваюць з яго вынікамі.

З іншага боку, некаторыя навукоўцы не бачаць значнай сувязі азонавых дзір з дзейнасцю чалавека — падобна, што яны мелі і большыя памеры за гісторыю Зямлі. На сёння навука не мае адназначнага адказу на тое, ці паўплываў адзін пратакол на цэлы азонавы пласт планеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?