Да гэтага часу дзейнічалі абмежаванні на правядзенне юрыдычнымі асобамі — рэзідэнтамі авансавых плацяжоў па імпарце за кошт замежнай валюты, набытай на ўнутраным валютным рынку, за кошт крэдытных рэсурсаў беларускіх банкаў, а таксама за кошт беларускіх рублёў. З часу ўваходжання ў сілу пастановы праўлення Нацыянальнага банка ад 5 мая 2015 года № 277 названыя абмежаванні адмененыя. Дакумент набывае моц з моманту афіцыйнага апублікавання.

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, гэтае рашэнне прынята «ў мэтах надання дадатковай дынамікі працы па гарманізацыі заканадаўства, у тым ліку валютнага, у межах Еўразійскага эканамічнага саюза, адпавядае рэкамендацыям місіі Міжнароднага валютнага фонду, прысвечанай агляду валютнай сістэмы Рэспублікі Беларусь у межах выканання Артыкула VIII Артыкулаў пагаднення МВФ, і будзе садзейнічаць павышэнню дзелавой актыўнасці і паляпшэнню ўмоў вядзення бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь».

Абмежаванні па авансавых плацяжах былі ўведзеныя ў лістападзе 2008 года для «недапушчэння ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу нарастання ў Беларусі негатыўных з'яў, звязаных з адтокам капіталу з краіны». Авансавыя плацяжы былі дазволеныя толькі ў межах Мытнага саюза, у той час як правядзенне авансавых плацяжоў у іншыя краіны забаранялася.

Беларускія бізнес-саюзы выступалі за адмену забароны на авансаванне аплаты імпарту камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. 

Аднак, як тлумачыў раней Нацбанк, «наяўнасць валютных абмежаванняў у Рэспубліцы Беларусь абумоўлена найперш значным дэфіцытам унутраных і знешніх крыніц прапановы замежнай валюты, недастатковасцю золатавалютных рэзерваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?