Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

Адпаведны ўказ №262/2015 Парашэнка падпісаў 11 мая.

***

25 красавік Пятро Парашэнка заявіў, што пасол Ежаль будзе адкліканы з Беларусі. «Мною прынята рашэнне аб яго адклiканнi», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што Мінск цяпер грае вельмі вялікую ролю ў рэалізацыі замежнай абароннай палітыкі і палітыцы бяспекі: «Я павінен улічваць гэтую ролю, каб забяспечыць пастаянную прысутнасць Украіны ў Мінску».

Міхаіл Ежаль быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі ў красавіку 2013 г. Віктарам Януковічам.

Згодна з законам аб ачышчэнні ўлады, прынятым Вярхоўнай Радай, пад люстрацыю трапляе і Ежаль, які з 2010 па 2012 год быў міністрам абароны Украіны, а з 2008 па 2010 гг. — галоўным інспектарам Галоўнай інспекцыі Мінабароны.

Генпракуратура Украіны прад'явіла абвінавачванне ў нанясенні дзяржаве шкоды на суму больш за 42 млн грыўняў (больш за $5 млн на момант меркаванага злачынства).

Абвінавачванні тычацца перыяду працы Ежаля на пасадзе міністра абароны ў рамках крымінальнай вытворчасці па фактах падрыву абараназдольнасці арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?