Недалёка ад вёскі Гордава (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці) днём 11 мая падчас працы на полі згарэў трактар, паведамілі ў прэс-службе МІністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Да прыезду падраздзяленняў МНС трактарыст спрабаваў патушыць машыну самастойна, аднак беспаспяхова. Да прыбыцця пажарных трактар гарэў адкрытым полымем.

У выніку пажару амаль выгаралі кабіна, рухавік, пашкоджаны колы. Трактарыст не пацярпеў.

Ратавальнікі мяркуюць, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?