By.tribuna.com
Беларускі журналіст Сяргей Канашыц заявіў, што больш не будзе хварэць за зборную Расіі.
«У мяне выклікала непрыманне тое, з якім антуражам зборная Расіі выйграла ў Беларусі. Я заўсёды заўзеў за зборную Расіі на чэмпіянатах свету. На гэтым чэмпіянаце свету больш за гэтую каманду я хварэць не буду.
Не важна, з кім яны будуць гуляць — са шведамі, з канадцамі, з чэхамі, але я за гэтую каманду заўзець не магу», — заявіў Канашыц.
Як вядома, форвард нацыянальнай зборнай Расіі Ілля Кавальчук адзначыўся ў пасляматчавым каментары па выніках гульні Беларусь – Расія.
«Сімвалічна, што мы выйгралі менавіта з лікам 7:0 у дзень 70-годдзя перамогі над фашызмам. Нашым ветэранам трэба сказаць дзякуй. Дый наогул цяпер няпростая сітуацыя ў краіне, так што трэба згуртавацца і быць мацнейшымі», — адзначыў Кавальчук.