AP

AP

Паводле словаў Зэмана, апроч яго за адмову ад абмежавальных мер выказваюцца прэм'еры Аўстрыі, Венгрыі і Славакіі. Акрамя таго, нядаўна аналагічную пазіцыю агучыў іспанскі міністр замежных спраў.

«Санкцыі магчыма цалкам зняць і, можа быць, нават да канца гэтага года. Еўрапейская рада будзе гэта абмяркоўваць у чэрвені, здаецца», — сказаў Зэман у інтэрв'ю газеце «Коммерсант».

Па словах Зэмана, адмена эканамічных санкцый наўпрост залежыць ад сітуацыі ва Украіне, якую асабіста ён ацэньвае аптымістычна.

«Я думаю, што ўсе афіцыйныя крокі расійскіх палітыкаў сёння пацвярджаюць, што ніякага ўварвання на Усходнюю Украіну не будзе», — падкрэсліў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?