Прыкладна а 19-ай на вуліцы Батанічнай здарылася страшная аварыя. Кіроўца Toyota парушыў правілы дарожнага руху і збіў чалавека.
Трамвай рабіў прыпынак, адчыніў дзверы, а кіроўца не спыніўся і паехаў далей, з-за чаго і адбылося ДТЗ.
На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Следчага камітэта. Хутчэй за ўсё, кіроўцу пазбавяць права кіравання аўтамабілем, і, магчыма, ён панясе крымінальную адказнасць.
Пакуль ДАІ і Следчы Камітэт разбіраліся ў здарэнні, трамвайны рух цалкам спыніўся.
Пры гэтым і з боку Платонава.
Такім чынам, агульная колькасць «нерухомых» трамваяў была каля 30.





