Каб выйсці ў чвэрцьфінал, зборнай Беларусі трэба ў заўтрашнім матчы з Нарвегіяй (13:15) хаця б прайграць у авертайме, каб набраць адно ачко. Або ў выпадку паразы ў асноўны час чакаць паразы Славакіі ў матчы з ЗША (17:15).
Але ў любым выпадку, калі зборная Беларусі выйдзе ў плэй-оф, у 1/4 фіналу згуляе з камандай Канады, што заняла 1-е месца ў групе А.
Чвэрцьфіналы пройдуць у чацвер.





