Амаль заўсёды на адну ролю разглядаецца шэраг акцёраў. Нехта не падыходзіць пад бачанне персанажа, нехта не згаджаецца з кантрактам, нехта пакідае адзін праект дзеля іншага. Але аб некаторых страчаных ролях акцёры потым шкадуюць. А некаторых і цяжка ўявіць у якасці прапанаваных ім персанажаў.

Напрыклад, у «Матрыцы» ролю Нэа мог узяць Уіл Сміт, але прамяняў яе на працу з фільмам «Дзікі, дзікі захад».

А Шон Конэры прэтэндаваў як на ролю Марфея, так і на ролю Гэндальфа ва «Уладары пярсцёнкаў».

«Моцны арэшак» меўся стаць працягам «Каманда» з Арнольдам Шварцэнэгерам. Але апошні адмовіўся ад працягу, а фільм трансфармаваўся ў шматсерыйную візітоўку Бруса Уіліса. Але на яго месцы маглі аказацца Сільвестр Сталонэ, Рычард Гір, Мэл Гібсан, Гарысан Форд і нават Барт Рэйнальдс.

У сваю чаргу Сталонэ прэтэндаваў на месца Гарысана Форда ў «Зорных войнах». Таксама Ханам Сола мог стаць Аль Пачына.

Акрамя таго, Сталонэ і Гібсан прэтэндавалі на галоўную ролю ў «Тэрмінатары». Сталонэ ўсё ж стаў Тэрмінатарам, але ў паралельным сусвеце фільма «Апошні кінагерой» — у тым самым, дзе герой Шварцэнэгера не акцёр, а сапраўдны паліцэйскі-супергерой.

Робін Уільямс мог стаць Джокерам у бёртанаўскім «Бэтмэне». Відаць, меланхалічным такім Джокерам.

Біл Мюрэй і Джон Траволта маглі стаць Форэстам Гампам, але роля дасталася Тому Хэнксу.

А ў «Тытаніку» галоўныя ролі маглі дастацца Джэрэмі Сіста і Гвінэт Пэлтроў.

Жалезным чалавекам Тоні Старкам маглі стаць Нікалас Кейдж і Цімаці Оліфант.

А Мішэль Пфайфер магла бы атрымаць «Оскар» Джодзі Фостэр, калі б не палічыла фільм «Маўчанне ягнят» надта жорсткім ды крывавым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?