У Брэсце знойдзеная мёртвай 20-гадовая студэнтка адной з ВНУ горада.
Праверку па факце смерці дзяўчыны праводзіць Следчы камітэт, паведамілі ва УСК па Брэсцкай вобласці. Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння.
Як стала вядома з неафіцыйных крыніц, цела дзяўчыны каля студэнцкага інтэрната знайшлі мінакі пад раніцу 11 мая. Мяркуецца, што яна выкінулася з пятага паверха інтэрната, дзе жыла.





