Кіраўніцтва т.зв. «Данецкай народнай рэспублікі» згоднае на «вельмі шырокую аўтаномію» у складзе Украіны — але без шкоды сваім інтарэсам.

Па словах прадстаўніка «ДНР» Дзяніса Пушыліна, «ДНР» правядзе мясцовыя выбары, калі Кіеў пойдзе на такую аўтаномію. Пушылін папярэдзіў, што калі Кіеў будзе «і далей парушаць мінскія пагадненні», у «ДНР» будуць «рухацца ў бок поўнай незалежнасці».

«Мы прапануем унесці артыкул у канстытуцыю [Украіны] аб тым, каб іншыя рэгіёны Украіны мелі права на самавызначэнне», — заявіў прадстаўнік самаабвешчанай «народнай рэспублікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?