Прыкладна ў 23.45 8 мая на трасе Мінск — Гомель 48-гадовы вадзіцель грузавіка «Вольва» ўчыніў наезд на 25-гадовую дзяўчыну, якая ляжала на правай паласе руху, і яе ровар.
Грузавік рухаўся з боку Гомеля ў напрамку Мінска, ДТЗ адбылося на 242-м кіламетры аўтадарогі ў Жлобінскім раёне.
Як паведаміла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гомельскай вобласці Таццяна Бабовіч, у выніку ДТЗ дзяўчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.





