ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дзяржаўны банк развіцця Кітая падпісалі генеральнае крэдытнае пагадненне аб прадастаўленні крэдыту ў памеры $300 млн, паведамілі ў прэс-службе Беларусбанка.

«Крэдытная лінія будзе накіравана на фінансаванне беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Беларусі ў розных галінах эканомікі - транспарту, энергетыкі, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу і іншых сфер незалежна ад маштабу дзейнасці і формы ўласнасці», - расказалі ў прэс-службе банка.

Крэдыт прадастаўляецца на выгадных для Беларусбанка і Беларусі ўмовах, дадалі ў прэс-службе. Як падкрэсліў у час цырымоніі падпісання крэдытнага пагаднення старшыня праўлення Беларусбанка Сяргей Пісарык, гэта стала сведчаннем выхаду на новы ўзровень двухбаковых узаемаадносін з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, а таксама будзе садзейнічаць далейшаму дасягненню ўзаемных інтарэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?