Пра яе распавяла Таццяна Субач — старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце.
57-гадовая жыхарка Мінска пераходзіла чыгунку на перагоне Дубравы — Аляхновічы па пешаходным насціле.
Цягнік Адлер — Калінінград тут не спыняецца. Ад удару жанчыну адкінула на другі пуць.
Цяпер міліцыя высвятляе, чаму загінулая, пераходзячы па пешаходным пераходзе, не азірнулася па баках і не ўбачыла цягнік. Праводзяць экспертызу, ці была яна цвярозая.





