Пра гэта паведамляе агенцтва РІА Навіны са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.
Гэтую інфармацыю пацвярджае агенцтва Франс прэс са спасылкай на прадстаўніка расійскага боку. МЗС Расіі абяцала выпусціць афіцыйную заяву пазней.
Падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне. У Крамлі спадзяюцца, што Керы прадставіць новыя прапановы па ўрэгуляванні крызісу.
Па словах крыніцы, візіт дзяржсакратара ў Сочы — вельмі важны, аднак у Маскве ад перамоваў Лаўрова і Керы не чакаюць прарыву.





