Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы ў Мінску са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у пашыраным складзе.

«Калі нас на Захадзе крытыкуюць за асобныя нашы пазіцыі, а дзе-нідзе гучыць голас аб ізаляцыі, я заўсёды прыводжу прыклад нашага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай і кажу пра тое, што ніякай ізаляцыі дзяржавы быць не можа, калі ў гэтай дзяржавы добрыя і тым больш дружалюбныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай «, - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што ў бакоў няма ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах. «І наогул беларускі народ, наша дзяржава ганарыцца адносінамі з вялікім кітайскім народам», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі з найвялікшым задавальненнем чакалі візіт Сі Цзіньпіна і сур'ёзна да яго рыхтаваліся.

«У ходзе візіту Вы зможаце пераканацца ў тым, што ўсе нашы дамоўленасці няўхільна і выразна выконваюцца, - сказаў беларускі лідар. — Вы можаце разлічваць на гэтую зямлю і народ, які тут жыве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?