Рэдакцыя і журналісты ATR засталіся ў Сімферопалі

Рэдакцыя і журналісты ATR засталіся ў Сімферопалі

Як паведаміў у Facebook рэдактар ATR Раман Спірыдонаў, навіны інфармацыйнай службы тэлеканала Zaman і іх сюжэты можна будзе ўбачыць на афіцыйным сайце ATR і на сайце інтэрнэт-выдання «15 хвілін», якое ўваходзіць у медыяхолдынг ATR.

Уся рэдакцыя працуе ў Сімферопалі.

За той час, што канал не мог вяшчаць, былі падрыхтаваныя дакументальныя праекты пра крымскіх татараў, аб першых рэпатрыянтаў і пра дзяцей вайны.

Тэлеканал плануе рыхтаваць такую ж колькасць відэакантэнту, як і раней, калі навіннавы выпуск складаўся з 12 сюжэтаў.

Пры гэтым намеснік гендырэктара ATR па інфармацыйнай палітыцы Ліля Буджурава кажа, што паводле расійскага заканадаўства праект не павінен выглядаць як тэлевізійнае вяшчанне.

«Да прыкладу, у відэа не могуць гучаць такія словы як: «у нашым эфіры», «у нашай праграме», не можа быць запісу са студыі», — кажа яна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?