Пры гэтым ён выказаў упэўненасць у тым, што баявыя дзеянні на ўсходзе завершацца перамогай ўкраінскай арміі.

На пасяджэнні парламента, акрамя дэпутатаў, прысутнічалі ветэраны, якія ваявалі ў шэрагах савецкай арміі і УПА, а таксама байцы спецаперацыі ўкраінскіх сіл супраць узброеных прыхільнікаў ДНР і ЛНР на ўсходзе Украіны, былыя і цяперашнія чыноўнікі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і спецыяльны госць — генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

У сваім выступе прэзідэнт Украіны назваў «занадта відавочнымі» паралелі паміж падзеямі ў Еўропе ў канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя і цяперашнім канфліктам.

«Нам не трэба тлумачыць, што такое акупацыя чэхаславацкіх Судэтаў, паколькі ў нас часткова акупаваныя дзве нашыя вобласці — Данецкая і Луганская. Нам не трэба нагадваць, што такое аншлюс Аўстрыі. Мы вельмі добра гэта засвоілі на прыкладзе анексіі Крыма», — заявіў Парашэнка.

У сваёй прамове ўкраінскі лідар звярнуўся да заявы расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна 2010 года аб тым, што без Украіны Расія ўсё роўна перамагла б нацысцкую Германію, назваўшы гэтыя словы «здзекам над памяццю загінулых воінаў і над пачуццямі жывых ветэранаў».

Расійскі лідар вымавіў гэтую фразу ў снежні 2010 года яшчэ ў бытнасць прэм'ерам, адказваючы на рэпліку лідара байкерскага руху Аляксандра Залдастанава (Хірурга) аб тым, што Расія перамагла ў Вялікай Айчыннай вайне дзякуючы адзінству у тым ліку з Украінай.

«Мы ўсё роўна перамаглі б, таму што мы — краіна пераможцаў, — сказаў тады Пуцін. — Калі мы паглядзім статыстыку часоў Другой сусветнай вайны, то высветліцца, што найбольшыя страты ў ВАВ панесла менавіта РСФСР — больш за 70% страт. Гэта значыць, што вайна выйграная, не хачу нікога крыўдзіць, але ў асноўным за кошт чалавечых і індустрыяльных рэсурсаў Расіі. Гэта гістарычны факт».

Пятро Парашэнка жорстка крытыкаваў гэтае выказванне Пуціна пяцігадовай даўнасці.

«Ці не выйгралі б гэтай вайны без Украіны… А вось, дарэчы, пра тое, ці пачалася б вайна, калі б у Крамлі не падпісалі пакт Молатава-Рыбентропа, можна было б і паспрачацца. Бо менавіта гэты пакт адкрыў апошнія шлюзы, якія стрымлівалі вайну», — заявіў Парашэнка.

Між тым прэс-служба Крамля паведаміла 8 мая, што прэзідэнт Расіі павіншаваў з Днём перамогі лідараў краін СНД, а таксама народы Украіны і Грузіі — лідараў дзвюх гэтых краін Масква віншаваць персанальна не стала.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што, хоць маштабы канфлікту на ўсходзе Украіны менш, чым маштабы Другой сусветнай вайны, «(іх) прычыны тыя ж».

Пад соусам барацьбы за вяртанне спрадвечных земляў і за правы рускага насельніцтва адбываецца грубае парушэнне міжнароднага права, дадаў Парашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што менавіта рускамоўнае насельніцтва Украіны больш за ўсё пацярпела ў выніку канфлікту на ўсходзе краіны.

Украіна, НАТА і шэраг заходніх краін заяўляюць, што Расія пастаўляе баявікам самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» ваенную тэхніку, а на баку іх узброеных фарміраванняў ваююць кадравыя расійскія вайскоўцы. Афіцыйная Масква адмаўляе інфармацыю аб сваім дачыненні да канфлікту.

«Рускамоўныя грамадзяне Украіны сваю ўкраінскую Радзіму любяць не менш, чым рускія сваю… У АТА, дзе як мінімум кожны другі воін рускамоўны, яны ваююць і даказваюць, што на рускай мове любіць Украіну можна не менш, чым на ўкраінскай», — заявіў Пятро Парашэнка па-руску.

Парашэнка агучыў дадзеныя ААН, згодна з якімі баявыя дзеянні забралі жыцці каля шасці тысяч мірных грамадзян Украіны. Акрамя таго, па словах прэзідэнта, падчас канфлікту загінулі 1675 украінскіх вайскоўцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?