У іркуцкім нерпінарыі падрыхтавалі «ваенна-патрыятычную праграму»: нерпаў Ласку і Віні-Пуха навучылі насіць берэты на галовах і трымаць аўтаматы і сцягі ў ластах.

Акрамя таго, жывёлы адкрываюць пашчы, сімулюючы воінскае прывітанне, і махаюць ластамі, нібы генсекі, якія прымаюць парад Перамогі.

«Галаўныя ўборы апранаць. Гэта для іх было складана. Бо ў прыродзе на галаве яны нічога не носяць у прынцыпе, таму тут былі складанасці», — кажа старшы трэнер Іркуцкага нерпінарыя Арцём Анісімаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?