Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран пасля сустрэчы з каралевай Лізаветай II анансаваў рэферэндум па пытанні далейшага сяброўства краіны ў Еўрасаюзе. Пра гэта паведамляе Reuters.
AP
«Так, мы правядзем рэферэндум па нашай будучыні ў Еўропе», — заявіў Кэмеран.
Брытанскі прэм'ер і раней абяцаў правесці рэферэндум аб аддзяленні Брытаніі ад ЕС. Так, напрыклад, ён падымаў гэтае пытанне ў студзені 2013 года ў рамках свайго праграмнага выступу.
Раней гэтым жа днём стала вядома, што Кансерватыўная партыя на чале з Кэмеранам атрымала сенсацыйную перамогу на парламенцкіх выбарах і забяспечыла сабе права на аднаасобнае стварэнне ўрада. Кансерватары атрымаюць 325 месцаў у парламенце — на адно месца менш, чым патрабуецца для фармальнай большасці.