Аляксандр Лукашэнка атрымаў віншавальныя пасланні ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ад прэзідэнтаў Расіі Уладзіміра Пуціна і Казахстана Нурсултана Назарбаева, паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта. 

«Вялікая Перамога — агульны, бясцэнны здабытак нашых народаў, якія плячом да пляча змагаліся супраць жорсткага і бязлітаснага ворага, якія выратавалі свет ад нацызму. Наш абавязак — свята берагчы памяць пра загінулых герояў, акружыць клопатам ветэранаў, не дапускаць паўтору трагічных падзей мінулага. Мы абавязаныя мацаваць духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўваць моладзь на высокіх ідэалах дабра, справядлівасці і патрыятызму», — гаворыцца ў віншаванні Пуціна. 

У віншавальным пасланні Назарбаева падкрэсліваецца, што «непарушнае адзінства народаў краін, якія атрымалі перамогу ў смяротнай схватцы з агульным ворагам у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, застанецца навечна». 

Як адзначыла прэс-служба, у адрас Лукашэнкі і беларускага народа з нагоды 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне таксама паступаюць шматлікія віншаванні ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў. 

Нагадаем, 7—8 мая Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Маскве, дзе разам з Пуціным і Назарбаевым удзельнічае ў мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя Перамогі і нефармальных самітах СНД і ЕАЭС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?