1. Фолк у дворыку кавярні «Бітлджус». Фестываль фальклорнай музыкі і народных традыцый пройдзе 9 мая. Хэдлайнерамі канцэрту будуць: «Стары Ольса», Re1ikt, Kriwi, Vuraj і «Нагуаль». Кошт квіткоў — 250 000 б.р. Пачатак а 12:00.

2. Кірмаш-фестываль hand-made «Таямнiцы Майстэрства». Месца: Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага. Уваход вольны. Тут вы зможаце акунуцца ў чароўны свет аўтэнтычных і сучасных рамёстваў.

3. Акустычны выбух. Канцэрт Сяргея Башлыкевіча (гурт Leibonik), Мікіты Найдзёнава (гурт Hurma), Яўгена Сокалава ды Іллі Фаляжынскага. Месца: паб-клюб «Графіці». Кошт уваходу: 60 000. Пачатак у 19:00.

4. Майфэст-2015. Месца: Парк 900-годдзя Мінска (побач з Чыжоўка-арэнай). Уваход вольны. Пачатак у 10:00. Вас чакаюць: забавы для дзяцей і дарослых, буйны хэндмэйд-кірмаш, новы парк атракцыёнаў, танкавыя баі і авія-паказы, вялікія фуд-корты і г.д.

5. Адкрыццё сезону водна-маторнага спорту — 2015. Месца: Летні пірс аквапарку «Лябяжы». Уваход вольны. Пачатак у 12:00. У праграме мерапрыемства паказальныя гонкі ў класе «аквабайк», «водны фрыстайл» і зачаравальныя палёты на «водным рэактыўным заплечніку».

6. Міжнародны фестываль пяшчаных скульптур. Месца: вул. Каліноўскага 121 (каля Храма Усіх Святых). Кошты: дарослы — 60 000 б.р., ільготны — 45 000 (дзеці да шасці гадоў, студэнты, пенсіянеры). Час працы: з 10 да 22:00. Каманда майстроў з шасці гарадоў Расіі стварыла унікальную экспазіцыю з пяшчаных скульптур на розныя матывы: выспы Вялікадня, загадкавай Атлантыды, нязведанага касмічнай прасторы і г.д. Увечары госці змогуць убачыць светлавое шоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?