Мужчына раздае стужкі…

Мужчына раздае стужкі…

…але вецер таму не спрыяе, раскідаючы стужкі. Мінакі дапамагаюць.

…але вецер таму не спрыяе, раскідаючы стужкі. Мінакі дапамагаюць.

Удзень 8 мая каля Плошчы Перамогі ў цэнтры Мінска мужчына раздае мінакам чорна-аранжавыя стужкі. Мінчукі за час назіранняў не выказвалі абурэння, некаторыя мінакі ахвотна бралі стужкі. Таксама стужкі раздавалі каля ЦУМа.

Мяркуючы па надпісе на пакеце, раздачу ладзяць прарасійскія шавіністы, беларуская арганізацыя «Русь маладая». Раздачу стужак яны анансавалі ў канцы красавіка.

Улады Беларусі вырашылі адмовіцца ад «георгіеўскай стужкі» на карысць чырвона-зялёнай з яблыневым цветам. Але саму «георгіеўскую стужку» вырашылі не забараняць. Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Маскву напярэдадні 9 мая з камбінаванай стужкай: напалову чырвона-зялёнай, напалову чорна-аранжавай.

Чытайце таксама:

Шэсць фактаў пра георгіеўскія стужкі

Пятая калона: хто рыхтуецца да сустрэчы «зялёных чалавечкаў» у Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?