Традыцыйна да прыезду замежных асоб у Мінск, чыноўнікі разам з камунальнымі службамі прыводзяць у «парадак» вуліцы горада.

З 10 па 12 мая Мінск наведае Сі Цзіньпін — старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Гатэль «Пекін», дзе будзе начаваць Сі Цзіньпін, прыводзяць у парадак. Фота з адваротнага боку гатэля.

Гатэль «Пекін», дзе будзе начаваць Сі Цзіньпін, прыводзяць у парадак. Фота з адваротнага боку гатэля.

Па ўсім маршруце, якім будзе ехаць дэлегацыя, наставілі кветак, пафарбавалі будынкі. Але на вуліцы Чырвонаармейскай — закінуты завод імя Кірава. Там прыйшлося зафарбаваць і вокны, каб не ўзнікала пытанняў.

Але традыцыйна толькі з пярэдняга боку.

Але традыцыйна толькі з пярэдняга боку.

Як звычайна, прыехала шмат чыноўнікаў, якія з важным выглядам вырашаюць, як ім схаваць гэты завод. Хаця у дварах рабочыя распавялі, што гэты завод хочуць прадаць кітайцам.

Хуткае пасяджэнне чыноўнікаў па навядзенні парадку і чысціні.

Хуткае пасяджэнне чыноўнікаў па навядзенні парадку і чысціні.

Журналісты Нашай Нівы знайшлі адказнага за перафарбоўку завода. «Гэта прыватная ўласнасць, але завод закінуты, нікому непатрэбны, таму мы і фарбуем», — адказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?