Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, у рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Урбаны» Віцебскай мытні на мяжы з Латвіяй прыбыў грузавы аўтамабіль Iveco з паўпрычэпам, у якім перамяшчаўся ў якасці тавару танк Т-34-85 1945 года выпуску. Вадзіцель фуры прапанаваў да мытнага афармлення груз, а таксама суправаджальныя і іншыя дакументы. Як удакладнілі ў ДМК, танк перавозіўся ў Расійскую Федэрацыю. 

Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў па факце законнасці ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза танка Т-34 супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай Віцебскай мытні з прыцягненнем спецыялістаў Міністэрства абароны была праведзеная ідэнтыфікацыя тавару. «Устаноўлена, што вышэйзгаданы танк Т-34 адносіцца да прадукцыі ваеннага прызначэння. Танк Т-34-85 1945 года выпуску папярэднім ацэначным коштам 636,4 млн. беларускіх рублёў затрыманы. Мытняй распачаты адміністрацыйны працэс», — паведамляе ДМК.

 

Усяго за студзень—сакавік 2015 года мытнымі органамі канфіскаваныя 26 адзінак агнястрэльнай, траўматычнай і халоднай зброі, а таксама боепрыпасаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?