На самым папулярным ва Усходняй Еўропе наркарэсурсе (наўмысна не даем яго назву) наведвальнікі цынічна віншуюць сваіх аднадумцаў з Днём Перамогі. Ледзь не ў кожнай аб’яве — слоганы «Дзякуй за Перамогу» і георгіеўскія стужкі. Віншаванні чаргуюцца з аб’явамі аб продажы разнастайных спайсаў, эйфарычных парашкоў і таблетак.

Толькі па Мінску на сайце штодня выстаўляюцца дзясяткі наркааб’яваў. А рэсурс свабодна адкрываецца ў Беларусі адусюль.

Нагадаем, што на пачатку красавіка міністр інфармацыі Лілія Ананіч заявіла пра закрыццё 10 наркарэсурсаў. Але, як высвятляецца, самы папулярны з іх працягвае працаваць.

Еўрарадыё цягам некалькі месяцаў сігналізуе ў Мінінфармацыі і яго падраздзяленні аб адкрытым і свабодным функцыянаванні сайта. Рэакцыі няма. 

Рэсурс, пра які вядзецца гаворка, нагадвае амерыканскі праект «Шоўкавы шлях», закрыты некалькі гадоў таму. Уладальнікі зараблялі на аперацыях па продажы наркотыкаў мільярды долараў.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?