У Непале знойдзеныя целы двух супрацоўнікаў пасольства Расіі ў Пакістане, зніклых пасля землятрусу.

Па словах прэс-аташэ расейскай амбасады ў Непале Азрэта Баташова, целы дыпламатаў былі знойдзеныя раніцай у чацвер у раёне населенага пункта Лангтанг.

«Пазней супрацоўнікі амбасады і супрацоўнікі аператыўнага атрада МНС апазналі ў іх двух расійскіх дыпламатаў — супрацоўнікаў амбасады Расіі ў Пакістане — Аляксея Ліпеева і Марыю Якаўлеву», — паведаміў Баташоў.

МНС вырашае пытанне аб транспарціроўцы целаў загінулых на радзіму.

Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі землятрусу ў Непале, які адбыўся 25 красавіка, сталі больш 7200 чалавек, яшчэ больш за 14 тысяч чалавек пацярпелі ў выніку стыхійнага бедства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?