Крымінальная справа за спробу крадзяжу аўтамашыны распачатая ў дачыненні да 23-гадовага жыхара Мінскага раёна. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у Партызанскае РУУС сталіцы звярнулася мінчанка з заявай аб спробе крадзяжу яе аўтамабіля «Фіят». Раніцай у прыпаркаванай напярэдадні на вуліцы Солтыса машыне жанчына ўбачыла пашкоджаныя правады сістэмы запальвання, а таксама чужую сумку на сядзенні. 

Падчас вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС устанавілі акалічнасці злачынства. Як высветлілася, напярэдадні вечарам двое прыяцеляў распівалі спіртныя напоі. Добра захмялеўшы, адзін з іх пачаў збірацца дамоў у Мінскі раён. Малады чалавек стаў правяраць дзвярныя ручкі аўтамабіляў, міма якіх ішоў. Адна з машын была незамкнёнай. Скарыстаўшыся гэтым, ён забраўся ў салон і паспрабаваў запусціць рухавік, злучаючы правады. Аднак машына не завялася, і злачынец пайшоў, пакінуўшы сумку з дакументамі. 

Затрыманы раней быў судзімы за крадзеж. Зараз яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?