Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
«Для нашага народа галоўнымі нацыянальнымі каштоўнасцямі з'яўляюцца мір, незалежнасць, грамадская згода і стабільнасць. У нас няма ворагаў. Мы ніколі нікому не пагражалі і ніколі не будзем гэтага рабіць. Але сваю незалежнасць, мір на нашай зямлі мы гатовыя абараняць і адстаяць у любых умовах.
У Беларусі хопіць палітычнай волі, сіл і сродкаў, каб рашуча спыніць любыя спробы ўмяшання ў яе ўнутраныя справы», — заявіў беларускі лідар.





