AP

AP

Найноўшы танк Т-14 «Армата» заглух падчас рэпетыцыі параду Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве, паведамляюць відавочцы.

Фотаздымкі танка, да якога прымацоўваюць трос для буксіроўкі, апублікаваныя ў сацсетках.

Танк прастаяў цягам усяго параду і пасля яго самастойна з'ехаў з плошчы.

Што менавіта адбылося з машынай у ходзе рэпетыцыі парада, не паведамляецца, аднак, як распавёў ваенны эксперт Віктар Мурахоўскі, хутчэй за ўсё прычынай прыпынку стала памылка вайскоўца — механіка-кіроўцы.

Паводле яго слоў, пасля таго, як у танк сеў кіроўца-супрацоўнік «Уралвагонзавода», ён змог завесці Т-14 і крануцца з месца.

Як адзначаюць відавочцы, дыктар, які каментаваў парад, сказаў, што гледачам была прадэманстравана эвакуацыя падбітай тэхнікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?