Міліцыя ўважліва сачыла за парадкам, выводзячы нецвярозых. У рэпетыцыі парада ўзялі ўдзел госці з Расіі ды ЗША. Расійскіх вайскоўцаў сустракалі бурна, амерыканскі аркестр — таксама, апладысментамі і свістам.
Вечарам 6 мая ў Мінску прайшла фінальная рэпетыцыя парада з удзелам тэхнікі. Нягледзячы на кепскае надвор'е, ахвотных паглядзець парад было шмат.